Вы шумите, берёзы!..
Вы шумiце, шумiце нада мною, бярозы, Калышыце, люляйце свой напеў векавы, А я лягу-прылягу край гасцiнца старога На духмяным пракосе недаспелай травы. . А я лягу-прылягу край гасцiнца старога Галавой на пагорак, на высокi курган, А стамлёныя рукi вольна ў швыркi раскiну, А нагамi ў далiну, - хай накрые туман. Вы шумiце, шумiце нада мною, бярозы, Асыпайце, мiлуйце цiхай ласкай зямлю, А я лягу-прылягу край гасцiнца старога: Я здарожыўся трохi, я хвiлiнку пасплю.